15 снежня ў сталічным мікрараёне Лебядзіны пачалі працу новыя яслі-сад на 190 месцаў. Ва ўрачыстым адкрыцці ўзялі ўдзел галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон і першы намеснік старшыні гарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Чым дашкольная ўстанова на вуліцы Ржавецкай, 7 адрозніваецца ад іншых садкоў Цэнтральнага раёна і які досвед мінскія чыноўнікі хацелі б пераняць у славенцаў — у матэрыяле TUT.BY.

Трохпавярховы сад № 28 пачалі будаваць у лістападзе 2014-га і ўзвялі літаральна за год. Дзіцячая ўстанова на 10 груп была распрацавана «Мінскпраектам», а працы выконваліся сталічным будтрэстам № 4, дырэктар якога таксама прысутнічаў на ўрачыстым адкрыцці.

Сярод ганаровых гасцей быў памочнік прэзідэнта і галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон, першы намеснік старшыні выканкама Уладзімір Кухараў, кіраўнік Цэнтральнага раёна Ганна Мацельская і старшыня камітэта па адукацыі сталічнай мэрыі Міхаіл Мірончык.

На другім паверсе чыноўнікі наведалі адну з 10 груп садка.

Аляксандр Якабсон пракантраляваў, ці цячэ з крана вада, а Міхаіл Мірончык адзначыў, што ў дзіцячым садзе, які будуе непадалёк славенская кампанія «Рыка», санпрыборы лепшыя.

«Усе з чырвонымі ўставачкамі, не відаць гэтых труб нідзе. Нашым будаўнікам у гэтым плане трэба павучыцца ў іх», — падкрэсліў старшыня камітэта па адукацыі.

Наступнмым пунктам прызначэння чыноўнікаў стала камп'ютарная зала, аналагаў якой няма ні ў адным дзіцячым садку Цэнтральнага раёна. Гэта сумесны з Нацбанкам праект па навучанні дзяцей фінансавай пісьменнасці, пачынаючы ўжо з 4 гадоў.

На трэцім паверсе дашкольнай установы размясцілася гімнастычная і трэнажорная зала.

Якабсон праінспектаваў і яго, пасля чаго накіраваўся ў спартовае памяшканне для ясельных груп.

На першым паверсе гасцям паказалі харчаблок, адкуль ежа дастаўляецца на спецыяльным пад'ёмніку на ўсе паверхі ўстановы. Галоўны інспектар па Мінску зазірнуў у кацёл для гатавання супу, а старшыня камітэта адукацыі жартам заўважыў, што прысутныя парушаюць санітарныя нормы.

«Няма Жукавай (галоўны санітарны доктар сталіцы) на нас, праўда?» — сказаў Мірончык, і чыноўнікі накіраваліся ў басейн, які таксама размешчаны на першым паверсе.

Па дарозе Аляксандр Якабсон пацікавіўся, колькі каштуе ўтрыманне дзіцяці ў дзіцячым садзе. Яму адказалі, што для сярэдніх і старэйшых груп гэта абыходзіцца прыкладна ў 26 тысяч у дзень. Агульнымі намаганнямі прыйшлі да высновы, што гэта крыху больш за 600 тысяч у месяц.

«Нармальна», — сказаў нехта з прысутных.

«Калі нармальна, значыць, трэба павышаць», — пажартаваў Мірончык.

«Калі амаль 2 мільёны на дваіх ці траіх дзяцей атрымліваецца, то гэта не вельмі і нармальна», — парыраваў Якабсон.

Ганаровым гасцям паказалі басейн з чашай на 20 «кубоў». Памочнік прэзідэнта пацікавіўся арганізацыяй заняткаў, пасля чаго чыноўнікі завяршылі абход.

Першыя дзеці прыйдуць у яслі-сад № 28 16 снежня. Установа прапануе сярэднім і старэйшым групам не толькі бясплатныя ўрокі фінансавай пісьменнасці, але і платныя курсы англійскай мовы, эстэтычнае выхаванне і дзіцячы фітнэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0