Больш за тысячу пастухоў прарвалі паліцэйскія загароды і ўварваліся на тэрыторыю парламента Румыніі, пратэстуючы супраць закона, які абмяжоўвае колькасць пастуховых сабак.

EPA

EPA

На акцыю пратэсту прыехалі каля 4 тысяч уладальнікаў жывёлы з сельскіх раёнаў краіны. Некаторыя з пратэстоўцаў, якія сабраліся на галоўнай плошчы Бухарэста, былі апранутыя ў авечыя шкуры і гучна дудзелі ў ражкі. Сабакі ў акцыі не ўдзельнічалі.

Каля будынка парламента пачаліся сутычкі дэманстрантаў са спецпадраздзяленнямі паліцыі, якія ўжылі супраць пратэстуючых слёзацечны газ.

Абурэнне пастухоў выклікаў нядаўна прыняты закон, які абмяжоўвае лік аўчарак, што ахоўваюць авечыя чароды — не больш за адну на статак, які пасецца на адкрытай мясцовасці, і не больш за тры ў гарах, — а таксама уведзеная забарона на выпас свойскіх жывёл у перыяд са снежня па красавік.

Аўтары закона кажуць, што ён накіраваны на абарону правоў паляўнічых і навакольнага асяроддзя.

Паводле афіцыйных дадзеных, пагалоўе дробнай рагатай жывёлы ў Румыніі складае 11,5 млн — 10 млн авечак і 1,5 млн коз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?