Супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама выяўленая міжгародняя група, якая займалася распаўсюджваннем шкоднага праграмнага забеспячэння. Арганізатарамі махлярскай кіберсеткі аказаліся двое маладых жыхароў Віцебскай вобласці і грамадзянін Расіі.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, ідэйным натхняльнікам і галоўным у злачыннай групе быў былы студэнт, які атрымліваў у свой час адну з IT-спецыяльнасцей. Давучыцца да канца не захацеў і кінуў ВНУ.

Разам з хаўруснікамі ён распрацаваў прыбытковую крымінальную схему. На самых розных сайтах яны размяшчалі рэкламу, пры націсканні на якую карыстальнік інтэрнэту, які нічога не падазраваў, трапляў у кіберлавушку. Шкодная праграма блакіравала браўзер ахвяры, а ў дыялогавым акне з'яўлялася паведамленне нібыта ад імя МУС аб накладанні штрафу за прагляд парнаграфічных матэрыялаў. Грошы за штраф ахвяры падману павінны былі перавесці на ўказаны ў паведамленні абаненцкі нумар.

Толькі за месяц ахвярамі махляроў сталі больш як 200 чалавек з усёй Беларусі.

Арганізатар злачыннага бізнесу затрыманы.

Міліцыянеры працягваюць працу па выяўленні ахвяраў махляроў. Усім грамадзянам, якія пацярпелі ад дзеянняў злачыннай групы, рэкамендуецца паведаміць пра гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?