Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да 31-гадовага жыхара Касцюковіч, які ўчыніў на глебе сямейна-бытавых адносін шэраг злачынстваў, у тым ліку асабліва цяжкае. 

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела абласной пракуратуры Дзмітрый Шарамет, устаноўлена, што мужчына з красавіка па чэрвень гэтага года падчас сямейных сварак неаднаразова збіваў сваю 31-гадовую жонку рукамі і нагамі, наносячы ёй пабоі і лёгкія цялесныя пашкоджанні, а таксама пагражаў ёй забойствам. 

У ноч з 10 на 11 ліпеня ў сябе дома ён, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, падчас сваркі з жонкай з мэтай яе забойства з асаблівай жорсткасцю нанёс жанчыне шмат ўдараў рукамі і нагамі па розных частках цела. Кідаў яе на падлогу і скакаў па ёй, разумеючы, што прычыняе жонцы цяжкія пакуты, нанёс ёй траўму галавы, грудной клеткі і жывата, што ўскладнілася траўматычным шокам, ад якога пацярпелая памерла на месцы здарэння, паведаміў Шарамет. 

Дзеянні абвінавачанага органам папярэдняга следства кваліфікаваныя на падставе ч. 1 арт. 154 КК (катаванне), арт. 186 КК (пагроза забойствам), п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю). За гэтыя злачынствы яму можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвага зняволення, або смяротнай кары. 

Папярэдняе расследаванне гэтай крымінальнай справы праводзіла ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?