У Беларусі павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання для фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі ад 10 снежня 2015 года №68 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2011 г. №184», апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для насельніцтва месячная абаненцкая плата за уключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон, пераведзены на пагадзінную сістэму разлікаў за размовы, павялічыцца да Br27 тыс. (У красавіку абанплата была ўстаноўлена ў памеры Br21 тыс.).

За кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння грамадзянам трэба будзе заплаціць Br57 (у красавіку — Br51). Поўная або няпоўная хвіліна размоў па міжгорадзе будзе каштаваць 130 рублёў (у красавіку — Br100).

Павышэнне гранічных тарыфаў закране таксама юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Напрыклад, абанплата за асноўны тэлефон, пераведзены на пагадзінную сістэму разлікаў за размовы, вырасце да Br31 тыс. 500 (у красавіку было Br24 тыс. 500). Абанплата за асноўны тэлефон у фінансаваных з бюджэту арганізацый сацыяльнай сферы павялічыцца да Br15 тыс. 250 (у красавіку - Br12 тыс.). Абанплата за асноўны тэлефон, уключаны ва ўстанова-вытворчую АТС у якасці злучальнай лініі, вырасце да Br113 тыс. (у красавіку - Br55 тыс. 300).

Пастанова ўступае ў сілу праз тры дні пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?