Інфармацыя аб сыходзе генеральнага дырэктара Ісмета Языджы з пасады генеральнага дырэктара life:) сёння афіцыйна пацвердзілася.

У сваім прэс-рэлізе турэцкі аператар паведамляе, што Ісмет Языджы пераходзіць на пасаду генеральнага дырэктара ў кампанію KKtcell (сотавы аператар у Паўночным Кіпры) і пакідае life:).

Ісмет Языджы прапрацаваў у life:) 4 гады — з 2011 па 2015. Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў выказаў Ісмету Языджы падзяку за праведзеную працу: «Дзякуй за добрую працу, за вялікі ўклад у развіццё кампаніі». Сам звольнены гендырэктар адзначыў: «Я вельмі палюбіў гэтую краіну, я правёў тут выдатныя чатыры гады. За гэты час life:) стаў для мяне сапраўднай сям'ёй».

17 снежня 2015 года адбудзецца рада дырэктараў кампаніі, па выніках якой будзе прынята рашэнне аб абранні новага кіраўніка аператара. Да гэтага моманту в.а. гендырэктара ЗАТ «БеСТ» прызначаная Дзіна Цыбульская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?