Грамадства2424

Чаргінец не прыехаў сустракаць Алексіевіч, бо яго ніхто не праінфармаваў

Учора сотня беларусаў з кветкамі сустракала нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч у мінскім аэрапорце. Пры гэтым з афіцыйных асобаў былі толькі людзі ў цывільным, ніводны прадстаўнік Міністэрства культуры не з'явіўся. «Наша Ніва» спыталася ў старшыні пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Мікалая Чаргінца, чаму і ён, як пісьменнік, праігнараваў прылёт Алексіевіч.

«А вы мяне запрашалі? Ці праінфармавалі?» — сходу адказаў Чаргінец. 

«Напісаць херню пра Чаргінца вы можаце, а сказалі б — я пад'ехаў бы», — працягнуў Мікалай Іванавіч, але потым успомніў, што быў у камандзіроўцы. 

«Я не чытаў, што «Наша Ніва» пісала пра меркаваную сустрэчу, бо быў у камандзіроўцы, прыехаў позна. Але мог бы каго з маладых паслаць, з кветкамі, калі б ведаў пра сустрэчу», — сказаў Чаргінец.

У адказ на пытанне, ці не можа ён, як старшыня дзяржаўнага саюза пісьменнікаў паспрыяць, каб дзейнасць Святланы Алексіевіч шырэй асвятлялі дзяржаўныя СМІ, Чаргінец адказаў наступнае. 

«Ну віншаванне прэзідэнта было ж… І ўвогуле, я яе шмат дзясяткаў гадоў ведаю, але таксама ж не трэба так ганьбіць Беларусь. Вось не падабаецца ёй Лукашэнка, але хай яна не параўновае вагавыя катэгорыі, нават будучы нобелеўскім лаўрэатам. Лукашэнка — прэзідэнт і робіць усё, каб быў парадак. Няма ў нас ні тэрарыстаў, ні забойстваў такіх, як у Еўропе», — разышоўся Чаргінец.

«Гэта ягоная заслуга, і яна магла б знайсці нейкія больш чалавечныя словы, бо я памятаю, як і яе настаўнік Алесь Адамовіч не зусім лаяльна ставіўся да кіраўніцтва, але з задавальненнем бегаў да яго [кіраўніцтва] на сустрэчы», — працягнуў Чаргінец і ўсё ж адзначыў, што ганарыцца тым, што слова «Беларусь» упісалася ў «сусветную літаратурную палітру».

«Гэта вялікі гонар для краіны і я думаю, пры сустрэчы мы з ёю пагаварым», — рэзюмаваў Чаргінец.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам42

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа14

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення20

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам42

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць