Дзевяноста пяць арыгінальных гравюр славутых мастакоў Франсіска Гоі і Пабла Пікаса 16 снежня прыбылі ў Мінск. Пра гэта паведамілі ў кампаніі «Берын Арт Менеджмент», якая выступае арганізатарам выставы «Гоя… Пікаса», што адкрыецца 21 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Калекцыю гравюр для выставачнага праекта даў мадрыдскі Музей Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда (Іспанія). Перавозка твораў мастацтва, агульны кошт якіх складае 1,4 млн еўра, заняла чатыры дні. 

Выставу ў Мінску курыруе мастацтвазнаўца і скульптар Хуан Бордэс. Ён прыбудзе ў беларускую сталіцу 17 снежня. У прысутнасці акадэміка Бордэса і інспектараў мытных службаў будуць ускрытыя спецыяльныя кантэйнеры, у якіх перавозіліся экспанаты. Хутка пасля гэтага пачнецца мантаж экспазіцыі. 

Спецыяльна для выставы «Гоя… Пікаса» адна з залаў Нацыянальнага мастацкага музея будзе перафарбаваная. Палітра сцен будзе залежаць ад тэматыкі, сюжэту і настрою, які задаецца той ці іншай гравюрай.

Рэалізацыі праекта садзейнічаў асабіста пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?