Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыпыненні дамовы аб зоне свабоднага гандлю (ЗСГ) з Украінай з 1 студзеня 2016 года. Адпаведная інфармацыя знаходзіцца на афіцыйным партале раскрыцця прававой інфармацыі.

Указ прыняты «ў сувязі з выключнымі абставінамі, якія закранаюць інтарэсы і эканамічную бяспеку» дзяржавы. Міністэрства замежных спраў павінна паведаміць Кіеву пра скасаванне пагаднення.

18 лістапада міністр эканамічнага развіцця РФ Аляксей Улюкаеў паведаміў, што ўрад РФ вырашыў увесці прадэмбарга ў дачыненні да Украіны. Яно пачынае дзейнічаць 1 студзеня 2016 года — адначасова з уступленнем у сілу пагаднення аб далучэнні Украіны да ЗСГ з Еўрасаюзам.

У кастрычніку прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што пагадненне аб ЗСГ Украіны і Еўрасаюза ўступіць у сілу 1 студзеня 2016 года і ні адна трэцяя краіна, у тым ліку і Расія, не павiнна ўплываць на яго дзеянне.

Раней, 29 верасня, кіраўнік урада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія мае намер перайсці на звычайны гандлёвы рэжым з Украінай, без ільгот і прэферэнцый.

Дамова аб ЗСГ з Украінай была падпісаная ў Санкт-Пецярбургу 18 кастрычніка 2011 года. Яна прадугледжвала бязмытны рэжым гандлю, лібералізацыю ўмоў абмену таварамі, узгадненне паставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?