Gismeteo.by паведамляе, што адноснае пацяпленне, якое пачнецца ўжо заўтра, зацягнецца больш чым на тыдзень, і таму каталіцкія (і пратэстанцкія) Каляды мы будзем сустракаць без марозу і снегу. 

Пачатак наступнага тыдня будзе трымацца пахмурнае надвор'е, часам будзе ісці дождж. У Мінску будзе +3—+6.

24 снежня днём чакаецца +6, 25 снежня — +1—+3.

Цёплае надвор'е, паводле папярэдніх прагнозаў, пратрымаецца да Новага года.

Затое цікавы факт, у гэтым годзе Поўня супадае з Калядамі (25 снежня). Як у класічных калядных фільмах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0