Максімальныя аб'ёмы перадачы звестак на аднаго абанента зафіксаваныя не ў Мінску, а ў Брэсце, паведамілі ў прэс-службе кампаніі velcom.

Берасцейцы ў сетцы velcom у сярэднім спажываюць трафіку ўдвая больш за жыхароў сталіцы. 

Другое месца ў рэйтынгу займае Віцебск. У першую тройку таксама ўвайшоў Наваполацк.

Мабільны інтэрнэт velcom у вялікіх аб'ёмах папулярны ў Івацэвічах і Мазыры. 

Мінск у спісе інтэрнэт-актыўных гарадоў velcom заняў толькі 15-е месца. На радок вышэй — Гродна. Імаверна, тут большае пранікненне «Лайфа» і МТС.

Ззаду апынуліся Магілёў (18-е месца) і Гомель (21-е). На апошняй пазіцыі ў рэйтынгу размясцілася Ліда, дзе на абанента даводзіцца амаль у 4 разы менш трафіку, чым у Брэсце.

Агулам 3G-сетка velcom ахоплівае населеныя пункты, дзе пражывае 93,8% насельніцтва Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?