З 2017 абітурыенты могуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах замест цяперашніх трох. Чацвёрты тэст будзе неабавязковым. Пра гэта 16 снежня расказаў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Сярод прапаноў, якія Мінадукацыі разглядае і можа прыняць з 2017 года, - магчымасць для абітурыентаў здаваць ЦТ па чатырох прадметах замест цяперашніх трох. Чацвёрты тэст плануюць зрабіць добраахвотным. Залічэнне ў ВНУ пры гэтым будзе праходзіць па выніках трох ЦТ, сярод якіх абавязкова павінен быць тэст па рускай або беларускай мове.

Таксама Мінадукацыі разглядае пытанне аб тым, каб зрабіць вынікі ЦТ сапраўднымі на працягу двух гадоў, уключаючы год праходжання тэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?