Паліцыя заблакавала колы аўтамабіля прэзідэнта Польшчы, прыпаркаванага ў неналежным месцы.

Анджэй Дуда пакінуў свой чырвоны легкавік пад вокнамі ўласнай рэзідэнцыі ў Кракаве, дзе стаянка забаронена. Аб парушэнні паведамілі пільныя суседзі. Паліцэйскія заблакавалі колы машыны.

Блакіроўку знялі з колаў толькі пасля таго, як польскі лідар аплаціў штраф памерам 100 злотых. Гэта прыкладна 25 амерыканскіх даляраў.

Многія ўгледзелі ва ўсёй гэтай гісторыі піяр прэзідэнта-юрыста. На самай справе ўсё прасцей. Як разабраліся польскія СМІ, з моманту абрання прэзідэнтам Анджэй Дуда ня водзіць гэтую машыну. Ёю карысталася яго дачка. Яна і заплаціла штраф за няправільную паркоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?