Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да былой намесніцы дырэктара па маркетынгу ААТ «Александрыйскае» (Шклоў), якая абвінавачваецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і службовай халатнасці.

Якое абвінавачванне выстаўленае ёй? У 2012—2013 гадах яна не вяла кантроль за аплатай тавараў па заключаных дагаворах, а таксама давала незаконныя ўказанні прадаваць мяса расійскім фірмам, якія мелі дэбіторскую запазычанасць перад «Александрыйскім» за раней атрыманую прадукцыю.

Следчыя налічылі нанесеную шкоду памерам 3,6 мільярда рублёў ($200 тысяч).

Намесніцу дырэктара пасадзілі ў ізалятар, аднак цяпер яна кампенсавала бюджэту $200 тысяч і была пераведзеная на хатні арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?