Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвінаваціў Кіеў у невыкананні мінскіх пагадненняў. 

«Мы сто разоў чулі, каб Расія выканала мінскія пагадненні. Дык мы хочам гэтага!» — падкрэсліў ён на прэс-канферэнцыі 17 снежня. Аднак, паводле слоў Пуціна, украінскі бок не выконвае дамоўленасці, у прыватнасці пункт аб наданні Данбасу асаблівага статусу. 

«Мы не зацікаўленыя ў абвастрэнні канфлікту. Наадварот, мы выступаем за тое, каб канфлікт быў урэгуляваны як мага хутчэй, але не спосабам фізічнай ліквідацыі людзей на паўднёвым усходзе Украіны», — заявіў Пуцін. Паводле яго слоў, Расія хоча вырашыць праблему, прапаноўвае займацца гэтым сумесна і гатова ўгаворваць насельніцтва паўднёвага ўсходу Украіны, прыводзіць адпаведныя аргументы, каб быў знойдзены кампраміс. 

Пуцін звярнуў увагу ўкраінскіх уладаў на вынікі галасавання жыхароў падкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данбаса на мясцовых выбарах у кастрычніку — «Апазіцыйны блок» атрымаў у сярэднім 43,5%. На думку расійскага кіраўніка, украінскія ўлады павінны ўлічваць такія настроі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?