Прайшло паўгода са смерці Жанны Фрыске, і цяпер родныя спявачкі змаглі канчаткова падзяліць яе маёмасць. Паколькі артыстка не пакінула завяшчання, Дзмітрый Шэпелеў і бацькі Жанны доўгі час не маглі дамовіцца, каму ж дастанецца нерухомасць зоркі, паведамляюць інфармагенцтвы.

ura.ru

ura.ru

На маёмасць Фрыске прэтэндавалі яе бацькі і сын Платон, апекуном якога з'яўляецца Шэпелеў. Паколькі завяшчання не было, у блізкіх спявачкі было два варыянты рашэння маёмасных спрэчак: звяртацца ў суд або дамаўляцца мірна.

З улікам таго, што канфлікт паміж роднымі Жанны і яе сужыцелем цягнецца ўжо некалькі месяцаў і нядаўна дасягнуў свайго апагею, многія чакалі, што бітва за спадчыну будзе гучнай. Аднак бакі змаглі дамовіцца палюбоўна.

У выніку двухпакаёвая кватэра ў цэнтры Масквы на 12-м паверсе элітнага дома ў раёне Чырвонай Прэсні дасталася бацькам Фрыске. Яны плануюць пакінуць апартаменты некранутымі, магчыма нават, ператварыць іх у музей памяці пра Жанну. У далейшым усё гэта дастанецца іх унуку Платону.

Дзмітрыю Шэпелеву ж застаўся загарадны дом плошчай 400 кв.м і ўчастак памерам 300 сотак. Гэтую нерухомасць ён і Фрыске куплялі разам каля трох гадоў таму, калі зорка была цяжарная. Бацькі спявачкі яшчэ да афіцыйнага падзелу маёмасці падкрэслівалі, што калі муж Фрыске не будзе прэтэндаваць на кватэру, яму пяройдзе падмаскоўны асабняк. Сам Шэпелеў казаў, што плануе жыць у доме разам з сынам падалей ад гарадской мітусні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?