Беларусь пераходзіць на трохгадовае планаванне бюджэту. Адпаведныя змяненні прадугледжаны праектам закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Беларусі», які дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні.

Як паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, прадстаўляючы законапраект, для пераходу на трохгадовае бюджэтнае планаванне ўносяцца дапаўненні ў асобныя артыкулы Бюджэтнага кодэкса ў частцы замацавання абавязку па распрацоўцы сярэднетэрміновых фінансавых праграм на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях і зацвярджэння іх нарматыўнымі прававымі актамі.

Па гэтай прычыне актуальнай становіцца ацэнка эфектыўнасці і кантролю за ходам выканання дзяржпраграм праз устанаўленне паказчыкаў — непасрэдных вынікаў дзейнасці распарадчыкаў бюджэтных сродкаў.

Акрамя таго, для ўдасканалення міжбюджэтных адносін прадугледжваецца пераход ад штогадовага ўстанаўлення нарматываў адлічэнняў ад рэспубліканскіх і мясцовых падаткаў, збораў (пошлін) да сярэдне- і доўгатэрміновага. Таксама будуць пашырацца гарызонты планавання мясцовых бюджэтаў і сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?