Эстонія заявіла, што расійскі самалёт Ан-72 парушыў яе паветраную мяжу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Як тлумачыцца ў паведамленні узброеных сіл Эстоніі, уварванне адбылося сёння ў 12.10 у раёне выспы Вайндлоо. Самалёт прабыў у паветранай прасторы Эстоніі менш за адну хвіліну.

Раней быў прадстаўлены план палёту, у адпаведнасці з якім самалёт павінен быў ляцець у міжнароднай паветранай прасторы. На сувязь з эстонскімі авіяцыйнымі службамі экіпаж расійскага самалёта не выходзіў.

У сувязі з інцыдэнтам МЗС Эстоніі перадаў пасольству РФ у Таліне ноту пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?