«У адной з крамаў купіла стронгу, — піша ў фэйсбуку галоўная рэдактарка часопіса Pingouin Ірына Кабасакал. — Раніцай разгарнула пакет і ўбачыла, што кошт за адзін кілаграм завышаны ў 1,5 раза ад заяўленага.

Фота з фэйсбука Ірыны Кабасакал.

Фота з фэйсбука Ірыны Кабасакал.

Спяшалася і не паглядзела адразу. Грошы мне вярнулі. Скандал не ўчыняла. Заяў не пісала. Там жа, сёння, абважылі і аблічылі іншага чалавека. Калі ён не паедзе, то вазьму чэк і паеду вяртаць грошы. Справа прынцыпу!

На днях, у адной з устаноў, замовіла на гарнір прыпушчаны шпінат. У меню —100 г. Прынеслі 50. Я прапанавала прайсці на кухню і ўзважыць. Маё вока — алмаз! Усе, хто са мной бываюць у рэстаранах, ведаюць, на што я здольная. У выпадку абважвання, бегам бягу на кухню, талерку на вагі і фатаграфую. Гатую кожны дзень і ўсё ўзважваю. Хібнасць — максімум 5 г. Мяне немагчыма абдурыць недаўзважанай ежай у талерцы! Баючыся агалоскі — установа паважаная і я ў ёй — часты госць, мне хутка прынеслі яшчэ 50 г.

Вы разумееце, што вас таксама дураць? Вы разумееце, што яны гэта робяць у абыход гаспадарам устаноў? Не дазваляйце ў грамадскім харчаванні і ў крамах вас падманваць! Цяпер час цяжкі і ўсе лічаць грошы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0