У ARCHE №3’2008 — палемічныя артыкулы гісторыкаў Ігара Марзалюка і Генадзя Смаленчука ў працяг дыскусіі аб паходжаньні і сутнасьці беларускага нацыяналізму, выкліканай кнігай Валер’я Булгакава Гісторыя беларускага нацыяналізму». Да юбілею БНР прымеркаваная рэтраспэктыўная публікацыя Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча «25 Сакавіка: вытокі нацыянальнага сьвята».
Сьвежая публікацыя на гарачую міжнародную тэму — «Барак Абама і новая амэрыканская мара» ‑‑ прапануе Рашэд Чоудхуры, гісторык, які працуе ў МакГілеўскім унівэрсытэце ў Манрэалі (Канада).
Таксама ARCHE друкуе чаговую кнігу — гэтым разам гісторыка‑паліталягічную. Гэта «Алгебра савецкай улады» Майкла Урбана. Прысьвечаная яна аналізу цыркуляцыі эліт у БССР у 1966—1986 гадах. Амэрыканскі палітоляг аналізуе і сыстэматызуе ўсе кадравыя перамяшчэньні, адстаўкі, змаганьні груповак на ўладнай вяршыні Савецкай Беларусі, агучвае, між іншага, вэрсіі гібелі Пятра Машэрава.
Падпісацца на ARCHE можна ў любым паштовым аддзяленьні. Падпісны індэкс 00345.