У сувязі з ускладненнем дарожнай абстаноўкі на аўтамабільнай дарозе М-5 Мінск — Гомель з 18 па 20 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць яе масіраваную адпрацоўку, выкарыстоўваючы пры гэтым галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў Правілаў дарожнага руху. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Мінаблвыканкама, асаблівая ўвага будзе нададзена спыненню парушэнняў ПДД пешаходамі, выяўленню нецвярозых вадзіцеляў, асоб, якія не маюць або пазбаўленыя права кіравання. Да парушальнікаў будуць прымененыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання, папярэджвае Дзяржаўтаінспекцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?