Здарэнні99

П'яны таксіст наехаў на веласіпедыстку і забраў з сабой яе труп

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці скончыла расследаванне крымінальнай справы аб смяротным наездзе на веласіпедыстку, якое здзейсніў у Нясвіжскім раёне нецвярозы таксіст.

Следствам устаноўлена, што каля шасці гадзін раніцы 17 жніўня 2015 года 32-гадовы індывідуальны прадпрымальнік за стырном «Кія Рыа» ехаў нападпітку па дарозе «Нясвіж-Клецк» з перавышэннем хуткасці.

Насустрач яму па абочыне ехала веласіпедыстка. Кіроўца не даў рады кіраванню і наехаў на ровар. Ад атрыманых траўмаў 49-гадовая жанчына памерла на месцы здарэння.

Таксіст паклаў цела загінулай у салон свайго аўто і ўцёк з месца аварыі. Машыну з трупам ён кінуў на кукурузным полі ў Стаўбцоўскім раёне. А пасля напісаў у міліцыю заяву аб згоне яго аўто.

Пасля некалькіх дзясяткаў экспертыз следчыя вырашылі, што наехаў на веласіпедыстку ўсё ж таксіст. Апроч таго, на камеры фотафіксацыі, устаноўленай на трасе «Нясвіж-Клецк», відаць «Кія Рыа» з атрыманымі пры аварыі пашкоджаннямі.

Таксісту прад'яўлена абвінавачванне за кіраванне аўто ў стане ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, а таксама заведама ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць