Сайт газеты kp.by паведаміў, што праваахоўнымі органамі затрыманы былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў. Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Валянцін Чаканаў аказаўся адзіным міністрам са старога складу ўрада, якога кіраўнік дзяржавы ўчора не прызначыў на пасаду нанова. Новым міністрам гандлю стаў Уладзімір Калтовіч, які раней быў дарадцам-пасланнікам пасольства Беларусі ў Расіі і намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. А сёння стала вядома, што Валянцін Чаканаў затрыманы. Падрабязнасці пакуль не вядомыя.

— Спадар Чаканаў у вас? — спыталі журналісты кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка.

— Не. Следчы камітэт займаецца Чаканавым.

- Яго затрымалі?

- Я не магу сказаць. Гэта не мае дадзеныя. КДБ гэтым пытаннем не займаўся.

Валянціну Чаканаву 58 гадоў. Ён займаў міністэрскі фатэль амаль сем гадоў, са студзеня 2009 года. Да гэтага быў намеснікам дырэктара і дырэктарам прадпрыемства «Белбакалея», працаваў намеснікам начальніка дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Півавар таксама затрыманы

У пачатку снежня з пасады быў зняты Васіль Півавар, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. Фармулёўка абвяшчала: у сувязі з учыненнем ўчынку, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.

— Намеснік міністра сельскай гаспадарка Півавар ў вас? - спытала kp.by ў Валерыя Вакульчыка.

— Мы перадалі справу ў Следчы камітэт.

— Ён затрыманы?

— Так, ужо не ў нас, у СІЗА на Валадарскага.

Як паведамляе БелаПАН, Вакульчык пацвердзіў таксама факт затрымання намесніка генеральнага дырэктара кампаніі «Трайпл», кіраўніка федэрацый самба і дзюдо, аднаго з кіраўнікоў футбольнага клуба «Дынама» (Мінск) Уладзіміра Япрынцава і паведаміў, што ён абвінавачваецца ў махлярстве.

Глядзі таксама: Хто ўзначаліў Міністэрства гандлю? Пяць фактаў пра Уладзіміра Калтовіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?