Пытанне размяшчэння на беларускай тэрыторыі расійскай авіябазы пакуль не вырашанае і, магчыма, абмяркоўвацца не будзе, заявіў 18 снежня ў Мінску міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

«Пытанне не абмяркоўвалася і не будзе абмяркоўвацца, напэўна», — сказаў ён журналістам у парламенце. 

14—15 снежня Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў афіцыйны візіт у Расію і правёў перамовы з Уладзімірам Пуціным. Насуперак прагнозам аналітыкаў, пытанне аб стварэнні ў Беларусі расійскай авіябазы прэзідэнты не абмяркоўвалі — пра гэта па выніках сустрэчы паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. 

21 снежня ў Маскве адбудзецца яшчэ адна сустрэча Лукашэнкі з Пуціным — падчас сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. 

Даручэнне правесці з Мінскам перамовы і падпісаць пагадненне аб размяшчэнні ў Беларусі авіябазы Пуцін даў Міністэрству абароны і МЗС Расіі ў сярэдзіне верасня. Пазней Лукашэнка заявіў, што не абмяркоўваў з Масквой гэтае пытанне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?