У вёсцы Ціхінічы Рагачоўскага раёна мужчына выратаваў другакласніка, які праваліўся пад лёд.

Як паведамілі ў Гомельскай абласной арганізацыі ратавальнікаў на вадзе, мясцовы жыхар Аляксандр Бялоўскі 16 снежня праязджаў на сваім аўтамабілі каля сажалкі, пакрытую першым лёдам, і заўважыў там дзяцей. Ён спыніўся, каб папярэдзіць іх пра небяспеку хаджэння па тонкім лёдзе, гэта і выратавала жыццё дзіцяці. Калі мужчына ішоў да дзяцей, ён заўважыў, што адзін хлопчык ужо выбег на лёд і пачаў тануць. Дзіця схапілася за край крыгі. Мужчына кінуўся на дапамогу і сам праваліўся, аднак змог дабрацца да хлопчыка і выцягнуць яго на бераг.

Дзіця магло патануць, бо глыбіня вадаёма каля берага дасягае двух метраў. Бялоўскі адвёз дзіцяці дадому і перадаў маці.

Мужчына працуе кіроўцам на Рагачоўскім малочна-кансервавым камбінаце. Ратавальнікі ўзнагародзяць яго граматай і каштоўным падарункам за смелы ўчынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?