Выраз «ад страху кроў стыне ў жылах» аказаўся не проста метафарай: пасля прагляду фільма жахаў у крыві ў чалавека расце канцэнтрацыя бялкоў, якія паскараюць згусанне крыві.

Getty

Getty

Такая рэакцыя мае сэнс з пункту гледжання выжывання: у сітуацыі моцнага страху (за якім цалкам можа адбыцца кровапраліцце) арганізм загадзя рыхтуецца знізіць кровастраты, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на часопіс The BMJ.

Галандскія навукоўцы правялі эксперымент з удзелам 24 здаровых добраахвотнікаў узростам да 30 гадоў, набраных сярод студэнтаў, выпускнікоў і супрацоўнікаў Лейдэнскага універсітэта. Ім паказалі (з інтэрвалам у тыдзень, але ў адзін і той жа час сутак) два фільмы: фільм жахаў і спакойнае дакументальнае кіно. Абодва фільмы доўжыліся каля паўтары гадзіны. 14 добраахвотнікаў спачатку глядзелі фільм жахаў, 10 пачалі з адукацыйнай карціны.

Перад і пасля кожнага прагляду ва ўдзельнікаў эксперыменту бралі аналіз крыві — на прадмет маркераў згусання. Акрамя таго, добраахвотнікі ацэньвалі ступень адчутага ад фільмаў жаху па дзесяцібальнай шкале.

Як і чакалі навукоўцы, хорар атрымаў значна больш балаў. Аднак важней тое, што ўзровень антыгемафільнага глабуліну (фактар згусання крыві VIII) пры праглядзе фільма жахаў вырас у 57% добраахвотнікаў (пры праглядзе дакументальнага кіно — толькі ў 14%). Утрыманне фактару згусання крыві VIII ўпала ў 86% людзей пасля прагляду дакументальнага кіно і толькі ў 43% пасля фільма жахаў.

Такім чынам, ад вострага страху кроў сапраўды пачынае «стыць ў жылах». Тым не менш, гэты працэс не даходзіць да ўтварэння тромбаў (паталагічных згусткаў крыві) і не ўплывае на канцэнтрацыю іншых бялкоў, якія адказваюць за згусальнасць крыві.

Хоць дадзены эксперымент быў праведзены без сур'ёзнай навуковай мэты, навукоўцы дапускаюць, што больш інтэнсіўнае згусанне крыві ў стане жаху рыхтуе арганізм чалавека да будучых раненняў і спрабуе прадухіліць вялікія страты крыві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0