Пастанова ўрада РФ аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Турцыі можа быць падпісаная на наступным тыдні.
Такую здагадку журналістам выказала крыніца ў Мінэканамразвіцця РФ, паведамляе ТАСС.
«Мы прагназуем прыняцце гэтай пастановы на наступным тыдні, хоць, зыходзячы з кансультацый палітычных, яна можа быць адкладзеная», — сказала яна.
Як адзначаецца, крыніца не выключыла, што ў гэтым выпадку пастанова можа ўступіць у сілу да Новага года.
0
0
0
0
0
0