Сенат Кангрэса ЗША ў ходзе пасяджэння прыняў праект федэральнага бюджэту на 2016 фінансавы год, у які таксама ўключанае палажэнне, якое скасоўвае нафтавае эмбарга, што дзейнічала на працягу 40 гадоў. За гэтае рашэнне прагаласавалі 65 сенатараў, 33 выказаліся супраць.

Агульны бюджэт складае 1,1 трлн даляраў. Палажэнне аб адмене нафтавага эмбарга было ўключана ў тэкст у працэсе яго ўзгаднення паміж дэмакратамі і рэспубліканцамі, якія і выступілі з гэтай ініцыятывай, піша ТАСС.

Новы фінансавы год пачаўся ў ЗША 1 кастрычніка, аднак дзяржбюджэт так і не быў зацверджаны, федэральныя міністэрствы і ведамствы фінансаваліся на падставе часовай рэзалюцыі, дзеянне якой падаўжалася ўжо некалькі разоў, каб не дапусціць прыпынення працы ўрада. У прынятым дакуменце прапісанае фінансаванне шэрагу федэральных ведамстваў, у тым ліку, дзярждэпартамента і міністэрства нацыянальнай бяспекі. Аднак, у гэты пакет не ўключаны бюджэт Пентагона, ён быў прыняты раней асобна.

Цяпер гэтыя дакументы паступяць на подпіс прэзідэнту ЗША, які, імаверна, падпіша іх ужо ў пятніцу, бо ўвечары кіраўнік дзяржавы з сям'ёй адбывае ў адпачынак на перыяд калядных святаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0