Увечары 18 снежня ў сталічным мікрараёне Сухарава на скрыжаванні кіроўца Peugeot 207, павяртаючы, збіў двух дзяцей.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 67-гадовы кіроўца Peugeot рухаўся па вуліцы Янкоўскага ў бок Шаранговіча і пры павароце направа ў бок Гарэцкага на рэгуляваным пешаходным пераходзе збіў дзяцей, якія пераходзілі дарогу на дазваляльны сігнал святлафора, распавялі ў ДАІ Фрунзенскага раёна.

Дзеці, хлопчыкі 12 гадоў, засталіся жывыя, атрымалі ўдары і ранкі. Кіроўца пасля здарэння выйшаў з машыны і страціў прытомнасць.

Як стала вядома Tut.by, у прытомнасць мужчына больш не прыходзіў і ноччу памёр у бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?