20 снежня «Ідэя» ладзіць канферэнцыю, прысвечаную пошуку рэцэптаў вяртання эканамічнага развіцця ды разумнага кіравання горадам, стварэнню сучасных медыяў і адукацыі для новага пакалення беларусаў.
Канферэнцыя будзе мець унікальны для Беларусі фармат.
Каб захаваць жвавасць дыскусіі, у часе кожнай панэлі мы задамо 7 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.
«Ідэі будучыні» збяруць больш за 15 беларускіх мысляроў у ролі выступоўцаў і больш за сто гасцей.
Мадэратарамі дыскусіяў выступяць аўтары «Ідэі», платформы маладых прафесіяналаў, якія прасоўваюць рэформы ў Беларусі.
Канферэнцыя адбудзецца ў прасторы EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а). Уваход бясплатны, паводле рэгістрацыі.
Анкета рэгістрацыі тут. Адсочваць навіны канферэнцыі можна ў суполках мерапрыемства ў Facebook і VK.
Расклад канферэнцыі
… – 10.30 Рэгістрацыя і ранішняя кава
10.30 – 10.40 Адкрыццё канферэнцыі
10.40 – 12.40 Як стварыць найлепшае беларускае СМІ
Выступоўцы:
Дзяніс Блішч, блогер і медыякансультант
Павел Свярдлоў, рэдактар анлайн-часопісу КУКУ.org
Віктар Малішэўскі, медыякансультант і «антыжурналіст»
Аляксандр Васілевіч, партнёр кампаніі Vondel і кіраўнік Рады IAB Belarus
Ігар Кот, стваральнік суполкі «Чай з малинавым варэннем» і рэдактар «Лентача»
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар «Нашай Нівы»
Алена Шалаева, намесніца галоўнага рэдактара TUT.by
Мадэратар: Іван Шыла
12.40 – 12.50 Кава і прысмакі
12.50 – 14.20 Што выратуе беларускую эканоміку
Выступоўцы:
Кацярына Барнукова, вядучая даследчыца Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра
Серж Наўродскі, прэзідэнт CASE-Belarus
Сяргей Чалы, незалежны фінансавы аналітык
Аляксандр Кныровіч — прадпрымальнік, сузаснавальнік групы кампаній «Сармат-СТИ», бізнес-анёл
Мадэратар: Антон Раднянкоў
14.20 – 14.40 Кава і прысмакі
14.40 – 16.10 Як разумна развіваць Мінск
Выступоўцы:
Дзмітрый Бібікаў, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і арганізатар Мінскага архітэктурнага форума
Ганна Пазняк, журналістка і даследчыца гарадской культуры
Георгій Заборскі, архітэктар і даследчык, адзін са стваральнікаў крэатыўнага кластара МЕ100
Андрэй Карпека, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і каардынатар кінаклубу Makeout
Мадэратар: Марыя Русак
16.10-16.30 Кава і прысмакі
16.30-18.00 Як зрабіць беларускую адукацыю найлепшай у свеце
Выступоўцы:
Ганна Барадзіна, асістэнт дырэктара Універсітэта Залатога веку і рэдактар Adukacyja.info
Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага
Алесь Лагвінец, выкладчык Беларускага калегіума і палітык
Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі
Інга Дубініна, сузаснавальніца Цэнтра праблем дзіцячага развіцця «Ляванія»
Мадэратар: Рыгор Астапеня
18.00-19.00 Закрыццё канферэнцыі і шведскі стол