Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, аварыя на цеплатрасе на вуліцы Савецкай была выяўленая ў 0.15. Парыў адбыўся ў металічнай трубе дыяметрам 133 мм, пракладзенай ў ахоўным бетонным жолабе на глыбіні 1,5 метра.
Ад цеплазабеспячэння былі адключаныя два дзевяціпавярховыя 36-кватэрныя жылыя дамы.
У 3.50 праведзена замена пашкоджанага ўчастка трубы даўжынёй 1,5 метра, праведзены пусканаладачныя і выпрабавальныя працы па падлучэнні цеплатрасы.
У 4.53 цеплазабеспячэнне ў адключаных на час рамонту дамах было адноўлена.
На момант аварыі тэмпература паветра ў Баранавічах была сем градусаў цяпла.
Меркаваная прычына парыву цеплатрасы - карозія металу.