На адкрытай пляцоўцы нарыхтоўчай канторы Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства знойдзены невядомы прадмет з перавышэннем радыяцыйнага фону ў 60 разоў, паведамляе прэс-служба МНС.

Аб небяспечнай знаходцы службы выратавання былі апавешчаныя 18 снежня. Магутнасць дозы гама-выпраменьвання на адлегласці 0,5 метра ад прадмета складае 12 мкЗв/г. Толькі на адлегласці трох метраў прыбор паказвае дапушчальны ўзровень радыяцыі.

Кіраўніцтва прадпрыемства рыхтуе заяўку ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб'яднаны інстытут энергетычных ядзерных даследаванняў «Сосны «для вызначэння віду, тыпу крыніцы, вызначэння ізатопнага складу, актыўнасці знаходкі.

Пасля правядзення даследавання крыніца будзе перададзеная ва УП «Экарэс» для далейшай утылізацыі, паведамляе МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?