Аэракасмічнае агенцтва ЗША апублікавала здымак Зямлі на фоне месяцовага гарызонту, зроблены касмічным апаратам Lunar Reconnaissance Orbiter (LRO).
Arizona State University / Goddard / NASA
Зямля на здымку ўзыходзіць над вялікім ударным кратэрам Комптан. На фатаздымку планеты бачная частка Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.
У NASA здымак, зроблены LRO, параўналі з Blue Marble - знакамітай фатаграфіяй Зямлі, якую ў 1972 зрабіў экіпаж экспедыцыі «Апалон-17», які накіроўваўся да Месяца.
Касмічны апарат LRO быў запушчаны да Месяца ў 2009 годзе. За час працы LRO быў атрыманы шэраг важных дадзеных аб спадарожніку Зямлі. У ходзе сваёй місіі LRO таксама зрабіў здымкі месцаў высадкі на Месяц амерыканскіх пілатаваных экспедыцый.