21 снежня ў судзе Першамайскага раёна Мінска павінна слухацца адміністрацыйная справа актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова.
Кулакоў абвінавачваецца ў несанкцыянаваным правядзенні пікету 10 снежня — у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, паведамляюць праваабаронцы. Пра выстаўленае яму абвінавачванне і дату суду актывіст даведаўся ад участковага УУС Першамайскага раёна, куды яго выклікалі 18 снежня.
10 снежня некалькі чалавек, у тым ліку мінскі таксіст Леанід Кулакоў, правялі на бульвары Талбухіна пікет за адмену смяротнага пакарання. Яны трымалі плакат з надпісам: «10 снежня — Дзень правоў чалавека! Жыццё дадзенан Богам, а не катам. Не смяротнаму пакаранню!».
Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, дзе дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне.
Чытайце таксама: Леанід Кулакоў: таксіст, які ездзіць з бел-чырвона-белым сцягам