Ратавальнікі знайшлі 21 жывога пасажыра парома, што пацярпеў крушэнне ля вострава Сулавесі ў цэнтральнай Інданезіі. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, таксама знойдзеныя целы двух загінулых.

Судна са 118 пасажырамі на борце пакінула горад Калака на паўднёвым усходзе правінцыі Сулавесі раніцай у суботу па мясцовым часе. Яно ішло ў порт Сіва на іншым беразе заліва Банэ.

У 15:45 па мясцовым часе дыспетчар у порце Сіва атрымаў тэлефонны званок ад члена экіпажа парома, які паведаміў, што судна церпіць бедства. Больш экіпаж на сувязь не выходзіў.

Паводле папярэдніх дадзеных, судна перавярнулася і затанула.

Па словах прэс-сакратара міністэрства транспарту Інданезіі, на пароме знаходзіліся 89 дарослых, пяцёра дзяцей, 14 немаўлят і дзесяць членаў экіпажа.

Пошукі людзей вядуць шэсць выратавальных судоў. Пошукава-выратавальная аперацыя ўскладняецца дрэнным надвор'ем і вялікімі хвалямі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?