У шматпавярховіку ў расійскім Валгаградзе прагрымеў выбух, 10 чалавек шпіталізаваныя. Паводле дадзеных МНС, прычынай надзвычайнага здарэння стаў выбух бытавога газу.
Тут і ніжэй фота: ria.ru
У будынку абрынуліся перакрыцці з першага па дзявяты паверхі, на месцы пачаўся пажар.
З іншых кватэр дома пачалася эвакуацыя жыхароў.