marca.es

marca.es

Каталонская «Барселона» стала пераможцай клубнага чэмпіянату свету, у фінале 20 снежня, што прайшоў у японскай Ёкагаме, разграміўшы аргенцінскі «Рывер Плэйт» з лікам 3:0.

Дублем вызначыўся Луіс Суарэс (49-я і 68-я хвіліны), яшчэ адзін мяч забіў Ліянель Месі (36-я).

«Барса» выйграла клубны чэмпіянат свету трэці раз. Каманда раней перамагала ў 2009 і 2011 г.

Каталонскі клуб быў супернікам БАТЭ ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, двойчы абыграўшы беларусаў — 2:0 у Барысаве і 3:0 у Іспаніі.

Два гульцы «Барсы» уваходзяць у тройку прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Залаты мяч ФІФА 2015»: гэта Неймар і Месі. Уладальнік узнагароды будзе названы 11 студзеня 2016 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?