У чарговым матчы турніру Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» далі бой «Хімкам» 88:94 (21:30, 20:20, 21:20, 18:10, 8:14).

«Цмокі» прайгравалі па ходзе матча, але здолелі перавесці яго ў авертайм: 80:80.

У мінчукоў пяць перамог і сем паразаў у турніры.

Наступныя два матчы «Цмокі» у Адзінай лізе ВТБ правядуць у гасцях: 26 снежня супраць «Лакаматыва-Кубані», а 3 студзеня супраць «Ніжняга Ноўгарада».

9 студзеня ў Мінску «Цмокі» згуляюць супраць эстонскага «Калева». Гульня пройдзе ў Палацы спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0