Жыхары Славеніі галасуюць на рэферэндуме па пытанні легалізацыі аднаполых шлюбаў. Калі большасць прагаласуе «за», то Славенія стане першай краінай на посткамуністычнай прасторы, якая ўхваліць гей-саюзы.

У сакавіку парламент краіны змяніў фармулёўкі ў законе, і шлюбам цяпер лічыцца «саюз двух людзей», а не «саюз мужчыны і жанчыны».

Праціўнікі закона пачалі шырокую кампанію пратэсту і заблакавалі рэалізацыю закона. У выніку пытанне было вырашана вынесці на рэферэндум.

Большая частка насельніцтва Славеніі адносіць сябе да каталіцкай царквы, якая не ўхваляе аднаполыя саюзы.

Падобны рэферэндум ужо праходзіў у Славеніі ў 2012 годзе. Тады ідэя легалізацыі аднаполых шлюбаў была адпрэчаная большасцю галасоў. Пры гэтым яўка на рэферэндуме была даволі нізкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?