Каментатарка Беларускага радыё Людміла Мітаковіч стала лаўрэатам VIII конкурсу імя Ежы Гедройца ў галіне культуры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Вядучая канцэртных праграм на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё і канале "Культура" ўдастоена дыплома "За прафесіяналізм і актыўную пазіцыю ў развіцці польска-беларускіх кантактаў у галіне культуры".

Прэмію Людміла Мітаковіч атрымала за прамую трансляцыю канцэрта ў эфіры радыёканала "Культура" ў кастрычніку 2007 года. Для радыёслухачоў прагучала музыка Станіслава Манюшкі, Мечыслава Карловіча і Караля Шыманоўскага, якую выканаў сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам польскага дырыжора Часлава Грабоўскага ў полацкім Сафійскім саборы.

"Прызнанне прафесіяналізму нашага супрацоўніка ўдвая прыемна, таму што прамая трансляцыя канцэрта сама па сабе - тэхнічна складаная і напружаная для вядучага работа. Адзначаная ж праграма, акрамя бездакорнай тэхнічнай якасці прадэманстравала публіцыстычнае майстэрства аўтара", - адзначыла дырэктар радыёканала "Культура" Кацярына Агеева.

Трэба таксама адзначыць, што, працягваючы свае лепшыя традыцыі, канал "Культура" рыхтуе для слухачоў новы музычны падарунак. 3 красавіка ў 18.15 адбудзецца прамая трансляцыя адкрыцця Міжнароднага фестывалю старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў полацкім Сафійскім саборы. Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі выканае творы Чайкоўскага і Дворжака. Дырыжор - Канстанцін Крымец (Расія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?