Продаж жывых елак у кадках ужо арганізаваны ў фірмовай краме батанічнага саду.

Як паведаміла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава, елка вышынёй да 1,2 м абыйдзецца ў 650 тыс. рублёў, вышэй — у 850 тыс.

— У цяперашні час гандлёвыя арганізацыі сталіцы праводзяць работу па заключэнні дамоваў з ляснымі гаспадаркамі на пастаўку натуральных елак для далейшага продажу на ёлачных базарах, — патлумачыла Н. Емяльянава. — Кірмашы будуць працаваць у Мінску з 22 па 31 снежня. Усяго запланавана атрымаць каля 30 тыс. штук натуральных елак, што дазволіць цалкам забяспечыць пакупніцкі попыт. Меркаваныя рознічныя цэны: вышынёй да 1 м — 70—140 тыс. рублёў, да 2 м — 80—180 тыс., да 3 м — 90-220 тыс. рублёў.

У жыхароў сталіцы набываюць усё большую папулярнасць штучныя навагоднія дрэвы, адзначаюць спецыялісты.

Таму, калі ў мінулым годзе пакупнікам прапаноўвалі 30-40 відаў такіх елак, то ў гэтым паступіць у продаж больш за 100 відаў, у тым ліку дэкараваныя, вышынёй ад 30 см да 5 м.

Кошт іх будзе вар'явацца ад 53 тыс. рублёў да 5 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0