Вечарам 31 сакавіка ў адным з боксаў гаражнага кааператыва на вуліцы Казлова ў Мінску ў аўтамашыне Аўдзі А4 без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці былі знойдзены трупы маладога чалавека і дзяўчыны: гаспадара аўтамашыны, 21-гадовага студэнта, і 22-гадовай непрацоўнай мінчанкі.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, папярэдняя прычына смерці — атручэнне чадным газам.
Па гэтым факце праверку праводзіць пракуратура Першамайскага раёна сталіцы.
0
0
0
0
0
0