У Маскве пачалося пасяджэнне РКБ АДКБ у вузкім складзе, у якім прымае ўдзел Аляксандр Лукашэнка.
Як адзначыў, адкрываючы пасяджэнне, Уладзімір Пуцін, кіраўнікі дзяржаў будуць абмяркоўваць пытанні, звязаныя з рэфармаваннем пастаянных рабочых органаў АДКБ. Прэзідэнты таксама абмяняюцца думкамі аб бягучай сітуацыі ў свеце і сітуацыі ў зоне адказнасці АДКБ.
Чакаецца, што па выніках пасяджэння кіраўнікі дзяржаў — членаў АДКБ прымуць заяву аб бягучай сітуацыі ў свеце. Акрамя таго, будзе разгледжана пытанне аб асноўных праблемах міжнароднай бяспекі і магчымых кроках АДКБ па іх вырашэнні.