Расія з 1 студзеня 2016 г. уводзіць санкцыі супраць Украіны, якія ўключаюць мытныя пошліны і прадуктовае эмбарга, аналагічнае дзеючаму адносна краін, якія падтрымалі санкцыі супраць РФ. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Украіна заявіла аб тым, што з пачатку наступнага года пачынаецца, калі казаць проста, працягваецца імплементацыя эканамічнай часткі пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У гэтых умовах нам неабходна абараніць свой рынак і нашых вытворцаў і не дапусціць увозу пад выглядам ўкраінскіх тавараў з іншых краін. На практыцы гэта азначае, што з 1 студзеня 2016 года ў дачыненні да Украіны будуць прымяняцца ўвазныя пошліны, прадугледжаныя адзіным мытным тарыфам Еўразійскага эканамічнага саюза», — заявіў Мядзведзеў.

Акрамя таго з 1 студзеня 2016 года на Украіну будуць распаўсюджаны ў адказ эканамічныя меры ў сувязі з яе далучэннем санкцый Еўрасаюза і ЗША ў дачыненні да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?