Следчым камітэтам праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе аб злачынстве карупцыйнай скіраванасці ў дачыненні да былога міністра гандлю, паведамляецца ў інфармацыі Следчага камітэта.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Таксама Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання [Васіля Півавара], заведзеная па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі КДБ, адзначаецца ў паведамленні.

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У пятніцу, 18 снежня, «Камсамольская праўда ў Беларусі» паведаміла, што былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў затрыманы.

Чаканаў аказаўся адзіным міністрам са старога складу ўрада, якога Лукашэнка ў чацвер не прызначыў на пасаду нанова.

Kp.by са спасылкай на кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка паведаміла, што справай Чаканава займаецца Следчы камітэт.

Таксама ў пятніцу паведамлялася, што былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Півавар таксама затрыманы. У пачатку снежня ён быў зняты з пасады намесніка міністра — дырэктара дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. Фармулёўка — «у сувязі са дзяйсненнем учынку, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Старшыня КДБ дадаў, што Півавар знаходзіцца ў нас, у СІЗА на Валадарскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?