У Гродне па гарачых слядах затрымалі дворніка-забіяку, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Раніцай 76-гадовая жанчына выйшла з дому выкінуць смецце. Каля пад'езду ў гэты час стаяў п'яны сусед-дворнік. Ён без прычыны збіў пенсіянерку. У яе зафіксавалі множныя бачныя цялесныя пашкоджанні.

Па гарачых слядах дворніка затрымаў нарад палка патрульна-паставой службы міліцыі. Як аказалася, мужчына 1971 года нараджэння ўжо судзімы ў гэтым годзе па ч.1 ст.149 КК РБ (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання) і адбываў пакаранне за раней здзейсненае злачынства ў выглядзе папраўчых работ. Да чарговага хуліганства ён усю ноч распіваў алкаголь.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?