Казахстан і Еўрапейскі саюз падпісалі пагадненне аб пашыраным партнёрстве і супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік МЗС РК Ерлан Ідрысаў і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

«Гэта гістарычная падзея для нас», — сказаў на прэс-канферэнцыі пасля цырымоніі падпісання дакумента Ідрысаў. Ён адзначыў, што падпісанню пагаднення папярэднічала некалькі гадоў карпатлівай работы, у час якой былі прыкладзены намаганні, каб па-новаму раскрыць асноўныя сферы супрацоўніцтва паміж Казахстанам і ЕС.

Ідрысаў паведаміў, што асновай абмеркавання была новая стратэгія ЕС па Цэнтральнай Азіі да 2020 года. Ён адзначыў, што першая стратэгія Еўрасаюза па Цэнтральнай Азіі была распрацавана і сфарміравана ў 2007 годзе. Цяпер, пасля абнаўлення працэсу, ЕС прыняў новую стратэгію з больш шырокімі сферамі супрацоўніцтва. Аб'ём работы, бюджэт, фінансаванне для гэтых праграм у стратэгіі ЕС павялічыліся больш як у два разы, дасягнуўшы 1 млрд еўра.

Паводле яго слоў, новыя праграмы ЕС будуць ахопліваць некалькі сфер, у тым ліку бяспеку ў рэгіёне, гандаль і камерцыйныя магчымасці, барацьбу з тэрарызмам, развіццё інстытутаў дэмакратыі і вяршэнства закону. Міністр таксама паведаміў, што ў час сустрэчы дэталёва абмяркоўваліся пытанні экалогіі. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?