Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу ў дачыненні да 31-гадовай жанчыны, падазраванай у махлярстве, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

4 снежня падазраваная пад маркай прашэння міласціны зайшла ў кватэру жыхаркі Гомеля. Жанчына прапанавала гаспадыні кватэры «паваражыць» і «зняць сурокі», пераканаўшы яе ў неабходнасці аддаць для гэтага на час тры залатыя пярсцёнкі, камплект пасцельнай бялізны і два махровыя ручнікі. Праз два дні нібыта для далейшага «зняцця псуты» падазраваная завалодала залатымі крыжыкам і ланцужком пацярпелай. Падчас другога візіту «варажбітка» таксама пераканала гамяльчанку за 500 тысяч рублёў набыць «загавораны» фрагмент расліны.

Калі пацярпелая ўсвядоміла, што стала ахвярай злачынства, звярнулася ў міліцыю. У следства ёсць падставы меркаваць, што ад супрацьпраўных дзеянняў падазраванай маглі пацярпець і іншыя асобы. Ім рэкамендуецца неадкладна звярнуцца ў Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?