Прэзідэнт Малдовы Мікалае Цімофці сёння вылучыў кандыдата ў прэм'ер-міністры краіны. Ім стаў былы кіраўнік урада і бізнэсмэн Іён Стурза, перадае Newsmaker.

Пра гэта было заяўлена пасля кансультацый лідараў ліберал-дэмакратаў, дэмакратаў, лібералаў і Народнай еўрапейскай партыі з Цімофці. Пра вылучэнне кандыдатуры Стурзы абвясціў прэзідэнт асабіста.

Варта заўважыць, што Стурза займаў пасаду кіраўніка ўрада з лютага па снежань 1999 года.

Нагадаем, урадавы крызіс у Малдове пачаўся 29 кастрычніка гэтага года пасля адстаўкі ўрада пад кіраўніцтвам ліберал-дэмакрата Валерыя Стральца. Следам за гэтым распаўся і кіруючы ў краіне Альянс за еўрапейскую інтэграцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0