Аляксандр Лукашэнка 21 снежня падпісаў распараджэнне № 211рп аб прызначэнні стыпендый прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2016 год. 

У прыватнасці, паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, стыпендыі прызначаныя 92 маладым навукоўцам, у тым ліку пяці дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 52 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 35 маладым навукоўцам без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, эканамічных, юрыдычных, геолага-мінералагічных, сацыяльных і гуманітарных навук. 

Паведамляецца, што стыпендыяты атрымалі значныя вынікі па прыярытэтных кірунках фундаментальных і прыкладных даследаванняў, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Іх навуковыя дасягненні выкарыстоўваюцца ў дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый розных галін эканомікі і ўстаноў сацыяльнай сферы Беларусі. Навізна шматлікіх распрацовак пацверджана патэнтамі на вынаходствы і публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, адзначаюць у прэс-службе прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?